З вышыні… пяціпавярховага дома

З вышыні...  пяціпавярховага  дома

 

Гэта пакуль што самы высокі будынак, на якім даводзілася працаваць страхару 4 разраду УКВП «Камунальнік” Аляксандру Раманятаву. «Работа мне падабаецца. Працую страхаром ужо 14 гадоў. За столькі часу прывык да вышыні, ведаю ўсе нюансы справы, цяжкасцяў няма”, – кажа Аляксандр Аркадзьевіч. 
Нарадзіўся ён у вёсцы Ляшчэвіна Чэрыкаўскага раёна. Скончыў Крычаўскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча па спецыяльнасці «газазваршчык”. ­Пасля вучобы прызвалі ў армію. Служыў у 1988-1989 гадах ў Афганістане, у горадзе Мэй­мэнэ, у пагранічным атрадзе. Пасля службы Аляксандр Раманятаў рабіў слесарам у Магілёўскім упраўленні спецыяльных работ, затым прыйшоў ва УКВП «Камунальнік”. Майстар ЖЭС Святлана Рэйда расказвае пра яго: «Аляксандр зарэкамендаваў сябе са станоўчага боку. Самастойны, паважлівы чалавек, які добрасумленна ставіцца да работы”.
Галоўныя абавязкі страхара – рамонт і абследаванне дахаў. Сваім настаўнікам у гэтай справе Аляксандр Раманятаў лічыць Уладзіміра Шматкова, разам з якім працуе і зараз. Менавіта ён навучыў дахавым работам. Дарэчы, пра Уладзіміра Шматкова майстар ЖЭС таксама добрай думкі: «Безадмоўны. Куды адправяць, там і працуе, нават у выхадны”. 

Добавить комментарий