Імгненні жыцця

Імгненні жыцця ляцяць дужа хутка,
мы часта за імі не можам паспець,
і цудам здаюцца ўсе фарбы і іскры,

Імгненні  жыцця

 

Імгненні жыцця ляцяць дужа хутка,
мы часта за імі не можам паспець,
і цудам здаюцца ўсе фарбы і іскры,
якімсьці дазволена вечнасць гарэць…
Гэтыя словы адносяцца да мастацтва фатаграфіі. Фатаграфія – гэта захапленне на ўсё жыццё. Для таго, каб пачаць ёю захапляцца, не бывае ні задужа рана, ні надта позна.Уладзімір Пракудзін — педагог дадатковай адукацыі Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі «Крэчут» — нясе гэта захапленне ўсё сваё жыццё і перадае яго вучням. Свет фатаграфіі незвычайна захапляючы, і змяняецца ён самымі хуткімі тэмпамі. Уладзімір Пятровіч заўсёды ў курсе найноўшых тэхналогій і прымяняе іх на занятках аб’яднання па інтарэсах «Лічбавая фатаграфія». Навёўшы камеру на дзіцяці, педагог глядзіць на свет яго вачыма. Разам з ім адшукоўвае тэмы для фотавыстаў, вучыць дзяцей старанна кампанаваць кадр і не ўпусціць цікавы момант для здымкі, быць вынаходлівым і здымаць аб’ект з розных пунктаў гле­джання. Усё гэта прыносіць вынік у выглядзе дыпломаў і іншых узнагарод. І гэты год не выключэнне – на рахунку Уладзіміра Пятровіча і яго вучняў каля пятнаццаці дыпломаў І і ІІ ступені рэспубліканскіх, абласных, раённых конкурсаў і выстаў. Нядаўна былі падве­дзены вынікі рэспубліканскага конкурсу электронных фотаальбомаў «Ганарымся Беларуссю, любім Беларусь, падарожнічаем па Беларусі», у якім навучэнец аб’яднання Сяргей Адзінец (на дадзены момант ужо выпускнік) у намінацыі «Выгляд з акна» атрымаў другое месца.

Добавить комментарий