На «Маляціцкім падворку»

 

Бадай, ні адно свята не абыходзіцца без падворкаў аграгарадкоў нашага раёна. Кожны з іх чымсьці адрозніваецца ад іншага — спевамі, прысмакамі, людзьмі, якія пражываюць у тым ці іншым аграгарадку і навакольных вёсках… Менавіта ўсё гэта надае кожнаму  з  падворкаў своеасаблівы каларыт  і непаўторнасць.
«Маляціцкі падворак” — гэта сплаў маладосці і сталасці. Тут ёсць людзі, пра якіх раней пісала раённая газета, а таксама тыя, хто самі пішуць у «Кричевскую жизнь”. Тут ёсць добрыя гаспадыні, якія ўмеюць гатаваць смачную ежу і вырошчваць добры ўраджай, спяваць і танчыць.

Добавить комментарий