Душы цудоўныя памкненні

Калісьці французскі пісь­меннік Антуан дэ Сэнт-Экзюперы мудра заўважыў: «Самая вялікая раскоша – гэта раскоша чалавечых зносін». Зносіны з чалавекам таленавітым – падвойная раскоша. У аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў ладзяцца сустрэчы з цікавымі і знакамітымі людзьмі як форма выхаваўчай, развіваючай работы з маладым пакаленнем. 

 

Калісьці французскі пісь­меннік Антуан дэ Сэнт-Экзюперы мудра заўважыў: «Самая вялікая раскоша – гэта раскоша чалавечых зносін». Зносіны з чалавекам таленавітым – падвойная раскоша. У аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў ладзяцца сустрэчы з цікавымі і знакамітымі людзьмі як форма выхаваўчай, развіваючай работы з маладым пакаленнем. 
У верасні для людзей з абмежаванымі магчымасцямі была арганізавана літаратурна-музычная гасцёўня «Душы цудоўныя памкненні» з мэтай пашырыць уяўленне аб жыцці і творчасці паэтаў Крычава, сфарміраваць станоўчае стаўленне да паэзіі і музыкі. На сустрэчу запрасілі нашу зямлячку, паэтку Р. Патапенка.  Раіса Іванаўна з’яўляецца ветэранам педагагічнай працы, больш за 40 гадоў аддала выхаванню падрастаючага пакалення, яна тонкі знаўца чалавечых душ, акрамя таго, валодае паэтычным талентам. 
Вы задумваліся калі-небудзь, чаму чалавек пачынае пісаць вершы, адкуль бярэцца дзіўны дар прымушаць гучаць па-іншаму словы, ад якіх у людзей захоплівае дыханне і мацней б’ецца сэрца? Таму наша гасцёўня сабрала тых, хто любіць ці хоча палюбіць паэзію і музыку, хоча выпрабаваць гэта пачуццё палёту, якое адчувае кожны, хто іх разумее. Раіса Іванаўна пазнаёміла нас са сваімі вершамі, распавяла пра свой нялёгкі лёс, працу над новымі творамі. Творчы шлях яна пачала яшчэ ў дзяцінстве і пранесла любоў да паэзіі праз усё жыццё. Тэматыка вершаў разнастайная: пра прыроду, узаемаадносіны паміж людзьмі, рэальных асоб, з’явы ў прыродзе… Найбольшае ўражанне зрабілі на прысутных вершы аб Радзіме і прысвечаныя ваеннаму часу. Асабліва пранікнёна прагучаў у яе выкананні верш «Пра без вестак прапаўшых». Нас вельмі кранула яе творчасць, усім захацелася зноў перачытаць найбольш упадабаныя вершы паэткі. Разам слухалі і спявалі песні ваенных гадоў. Колькі іх, прыгожых, незабыўных — яны зрабілі на ўсіх дзіўнае ўражанне. Было шмат пытанняў, прысутныя хацелі даведацца пра ўсё: дзе і чаму напісаны верш, з чым ён быў звязаны, як і калі яна напісала свой першы верш і шмат іншага. 
Да людзей, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў, Раіса Іванаўна ставіцца з вялікай цеплынёй і любоўю, знаходзіць час пагутарыць з кожным. І яны шчыра любяць і паважаюць яе, заўсёды ёй рады. Яна вельмі мудрая, з багатым жыццёвым вопытам, якім заўсёды гатова падзяліцца з маладымі.
Сустрэча адбылася на­пя­рэдадні дня нараджэння паэткі. Спецыялісты аддзялення павіншавалі Раісу Іванаўну, пажадалі ёй моцнага здароўя, сказалі ёй «дзякуй» за шчодрасць душы, за ўменне дарыць свой талент бескарысліва, за тое, што яна жыве на свеце і робіць гэты свет дабрэйшым. Пажадалі новых творчых поспехаў, натхнення і ўручылі ёй кветкі і памятныя сувеніры. Асаблівай душэўнасцю і цеплынёй адрозніваліся віншаванні ўсіх прысутных, а інвалід 1 групы Сяргей Яўсееў прачытаў ёй свой верш і выканаў песню.

Добавить комментарий