«Зямля пад Белымі крыламі»

З 26 лістапада ў аршанскай гарадской мастацкай галерэі В. А. Грамыкі і Аршанскім музеі Уладзіміра Караткевіча пачала работу рэспубліканская выстава «Зямля пад Белымі крыламі», прысвечаная 90-годдзю Уладзіміра Караткевіча.
Гэты выставачны праект з’яўляецца адным з мерапрыемстваў у рамках юбілейнай праграмы. Яго арганізатарамі выступілі Аршанскі раённы выканаўчы камітэт, установа культуры «Музейны комплекс гісторыі і культуры «Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны», а таксама грамадскае аб’яднанне «Беларускі саюз мастакоў».
Партрэты пісьменніка, гістарычныя карціны, пейзажы, графіка, скульптура… Экспазіцыю складаюць больш за 70 работ сарака пяці аўтараў з розных гарадоў Беларусі. У тым ліку ўдзел у выставе прыняў і крычаўскі мастак Уладзімір Ерафееў разам са сваім сябрам – мастаком з Клімавічаў Леанідам Ячневым.

Аляксандр Гаўрыленка.

Добавить комментарий