А душа яго жыве

У Вячаслава Лазарава было шмат сяб­роў, ён аб’ядноўваў людзей. Апякаў тых, хто ўжо адчуў смак фарбаў. Як старэйшы сябра, даваў парады, дапамагаў, чым мог.

Патрыярх
пэндзаля і фарбаў,
О, колькі ты
ўжо стварыў карцін…
Шмат выявіў ты
людзям скарбаў –
Захаваных
спадчынай мясцін.
Гэтымі словамі я прадстаўляў Вячаслава Мікалаевіча Лазарава на мерапрыемстве, прысвечаным 10-годдзю народнай студыі дэкаратыўна-прык­ладного мастацтва “Доб­расць”. Урачыстае свята праходзіла ў красавіку мінулага года. На вялікі жаль, ён ужо хварэў і на свяце не прысутнічаў. Але ж на выставе яго жывапіс быў прадстаўлены шырока. Карціны так і вабілі ўдзельнікаў студыі і гасцей яркімі фарбамі, каляровай гамай і глыбінёй, здавалася б, простага сюжэту.
Здаецца, зусім нядаўна ў Палацы Пацёмкіна адбылася персанальная выстава Вячаслава Лазарава, прысвечаная яго 70-годдзю. Я таксама завітаў на яе. Хадзіў, глядзеў, стаяў задуменны… Шмат карцін мяне вельмі ўразілі. Усё больш і больш душа налівалася асалодай. Раптам схапіў паперу, аловак і атрымаўся верш па адной з карцін.

Святая Родина моя
Блестят на солнце купола,
И тихий звон колоколов
Два храма, словно сквозь года,
Несут из глубины веков.
Журчит крыница под горой,
Смывая прошлого следы.
И помнит ров она с водой
И замка смутные черты.
Жаркий полдень – конец лета,
И, волшебство земли тая,
Чуть слышится молитва где-то —
Святая Родина моя.
Пахадзіўшы па выставе, я сфатаграфаў некалькі пейзажаў і нацюрмортаў. Дзівіўся і натхняўся прыгажосцю і чараўніцтвам. Кожны твор – гэта акно ў жыццё, у свет мастака, у яго пачуцці. Знаходзіцца сэнс, пачынаюць бег філасофскія думкі.
На другі дзень я злавіў сябе на думцы: “А чаму ж я не сфатаграфаваў партрэты, а таксама іншыя карціны?”. Зноў пайшоў у музей і адсняў на “цыфравік” астатнія творы. А калі ўжо збіраўся пайсці, адна работа “не адпусціла”, пакуль не склаў па ёй верш.

Вечное
Месяц май: цветет сирень,
Тропинка вьется вдоль Сожа,
Ласкает душу теплый день,
Застыла зеркалом вода.
И отражаются в реке
Кусты, деревья, облака,
Полоски желтого песка
Целуют нежно берега.
І старый челн заснул устало,
В траву уткнувшись головой,
А на холме березы тихо
Стерегут вечности покой.
Дома я патэлефанаваў Вячаславу Мікалаевічу, расказаў свае ўражанні пра выставу. Назваў творы, якія мне асабліва спадабаліся, і прачытаў яму першаму вершы пра яго работы.
Дамовіліся сустрэцца — не атрымалася…
Як кінастужку, “адкруціў” назад гады жыцця. З іх памяць выдзяляе розныя кадры. Сярэ­дзіна 70-х, мастацкая студыя А. Герашчанкі – першая сустрэча. 1980 год. Лета, плошча Леніна. Вячаслаў Мікалаевіч благаслаўляе мяне пасля армейскай службы на працу мастаком-афарміцелем. Сустрэчы ў майстэрні Анатоля Рыгоравіча Гярашчанкі, у фотагуртку ў РЦК, у мастацкай школе, у хаце пісьменніка В. Карамазава, па рабоце на розных прадпрыемствах Крычава, на эцюдах і пленэрах, ды яшчэ шмат дзе…
У Вячаслава Лазарава было шмат сяброў, ён аб’ядноўваў людзей. Апякаў тых, хто ўжо адчуў смак фарбаў, пачаў станавіцца на “крылы-пэндзалі” мастака-афарміцеля, што тады ў Крычаве было амаль аднолькавым. Мастак мог у той час зарабляць грошы афарміцельствам і пісаць для душы творчыя работы. Як старэйшы сябра, Вячаслаў Мікалаевіч даваў парады, дапамагаў пэндзалямі і фарбамі, літаратурай па мастацтву.
У цудоўным, прыгожым месцы, на ўзвышку пасярод Ганчароўкі, знаходзілася яго майс­тэрня. Калісьці тут побач (ён захаваўся) знаходзіўся дом старасты горада. Пісьменнік Віктар Карамазаў пачынаў пісаць свае першыя мастацкія творы менавіта ў гэтым месцы. А таполі, якіх тут калісьці была цэлая алея, нашэптвалі пісьменніку словы, а мастаку Вячаславу Лазараву — творчыя пачуцці. Тут нарадзілася шмат пейзажаў, нацюр­мортаў, партрэтаў… Майстэрня, як магніт, прыцягвала розных лю­дзей. Якія тут толькі не адбываліся сустрэчы! Якія толькі людзі ні завітвалі да яго ў госці: сябры і незнаёмыя, мастакі і музыканты, рабочыя і вучоныя, пісьменнікі і паэты, паважаныя і вядомыя ва ўсім Саюзе. Усім ён быў рады і шчыра сустракаў кожнага.
­Творчасць Вячаслава Мікалаевіча нікога не пакіне абыякавым. Яна захапляе, радуе, стварае лірычны настрой. Яго пейзажы насычаны каляровай гамай, крыху рамантычныя, выклікаюць пачуццё еднасці з прыродай. На нацюрмортах садавіна і агародніна здаецца натуральнай, яе так і хочацца ўзяць у руку. Партрэты – манументальныя, перадаюць вобраз чалавека, яго характар.
У работах мастака адчуваецца глыбокая павага да простых штодзённых момантаў жыцця, навакольных краявідаў. І ў кожнай сваёй карціне мастак перадаў чароўную радасць жыцця, яго прыгажосць і непаўтор­насць. Ён мог убачыць у простым вечнае.

А душа яго жыве
Памёр мастак –
Жывуць яго краціны:
Вось чорны грак
Пільнуе дрэў галіны,
Вунь яблык,
Спелы нездарма,
Зялёны келіх
Запрашае да віна.
І Сожа ўздых
Струменіць будзе вечна,
Аж ловіць слых
Яго адвечну песню.
Памёр мастак…
Душа яго жыве
І праз журбу
Святло і дабрыню нясе.
Вячаслаў Якавенка.
Фота Аляксандра Гаўрыленкі і Вячаслава ЯкавеНкі.

Добавить комментарий