Скажам наркотыкам “не”!

Праблема наркаманіі ў нашай краіне, ды і ва ўсім свеце, ста­іць востра. Лік хворых павялічваецца з кожным годам. Большасці пацыентаў − ад 20 да 40 гадоў. Апошнім часам павялічылася колькасць маладых людзей (15-29 гадоў), якія ўжываюць спайсы. Наркотыкі пакідаюць цяжкі адбітак, а то і ўвогуле ламаюць лёсы многіх людзей. Вярнуцца да нармальнага жыцця вельмі складана. Для гэтага патрэбны не ­адзін месяц, а то і год. Як вядома, захворванне лепш папярэдзіць, чым лячыць. І праблема гэта не толькі медыцынская. У барацьбе з распаўсюджваннем псіхаактыўных сродкаў вельмі важнае ўзаема­дзеянне розных арганізацый, спецыялістаў. Прафілактыцы наркаманіі ў раёне надаецца значная ўвага. Так, у гарадскім аўтобусе была арганізавана інфармацыйна-прафілактычная перасовачная выстава малюнкаў і плакатаў школьнікаў па праб­леме наркаўжывання, банеры, інфармацыя пра адказнасць за незаконны абарот наркатычных сродкаў і выніках іх ужывання. А 26 чэрвеня адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы з наркотыкамі. У гэты дзень традыцыйна праходзяць розныя акцыі, накіраваныя на папярэджванне ўжывання дурманлівых сродкаў. Сказаць наркотыкам “не” – значыць, зберагчы сваё жыццё.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *