Папярэджаны – значыць, узброены

Раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа арганізавала мерапрыемствы, прымеркаваныя да Сусветнага дня барацьбы з туберкулёзам. Гэта захворванне, як адзначыла старшыня арганізацыі Людміла Баравікова, – адна з актуальных праблем. Сёння туберкулёз не выбірае: захварэць можа любы чалавек, нават які мае добры матэрыяльны дастатак і вядзе здаровы лад жыцця. Валанцёрская група “Забота” аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту РЦСАН, спецыяліст РЦГЭ, валанцёры СШ №№ 3 і 5 адправіліся на вуліцы горада, дзе раздалі крычаўлянам буклеты з інфармацыяй пра захворванне. Папярэджаны – значыць, узброены. Важная прафілактычная мера – перыя­дычнае праходжанне флюараграфіі. А як крычаўляне клапоцяцца пра сваё здароўе?

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *