Врачи утверждают, что случаев заболевания гриппом в Кричеве нет

Грып не рэгістравалі

Выпадкі грыпу ў горадзе і раёне не рэгістраваліся. Як адзначыла памочнік урача-эпідэміёлага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Вольга Гладкова, сёлета супраць захворвання прышчапілася больш за 40% крычаўлян, у тым ліку 50% дзяцей. Зараз людзі хварэюць на звычайныя прастуды. Пры гэтым эпідэміялагічны парог вост­рых рэс­піраторных вірусных інфекцый не перавышаны. Хварэюць часцей дзеці. Гэта звязана з тым, што іх імунная сістэма больш слабая, чым у дарослых.
Дарэчы, і летась грып у Крычаве не рэгістраваўся.
Анжэліка Саўчанка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *