У аптэку ці на агарод?

У аптэку  ці на агарод?

 

«Якія вітаміны параіце зараз прымаць?” – пытае ў фармацэўта жанчына, што стаіць перада мной у аптэчнай чарзе. «Ешце лепш варэнне з чорных парэчак, калі загатавалі”, – рэкамендуе ёй спецыяліст. А ці трэба без пэўных паказанняў піць вітаміны? Адказвае ўрач-гігіеніст Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Кацярына Рэйда. 
Вітаміны – гэта біялагічна актыўныя рэчывы. Яны павышаюць працаздольнасць, забяспечваюць устойлівасць да інфекцый, удзельнічаюць у абмене рэчываў. Словам, патрэбны для нармальнай жыццядзейнасці чалавека. Добрай крыніцай вітамінаў, а таксама мінералаў і антыаксідантаў з’яўляюцца агародніна і садавіна. Кіслая капуста, багатая на вітамін С (больш, чым у свежай), памідоры, у якіх шмат карыснага для сэрца калію, зялёны гарошак з вітамінамі групы В, што ўмацоўваюць нервовую сістэму, яблыкі… Яблыкі дапамогуць пры анеміі і стомленасці, а 5-6 яблычных зярнятак забяспечваюць сутачную патрэбнасць ёду. 
Падчас прастуды заўсёды раяць ужываць малінавае варэнне. У ім  утрымліваюцца фітанцыды, якія лічацца прыроднымі антыбіётыкамі. Яны і дапамагаюць пабароць захворванне, бо валодаюць антымікробным, жарапаніжальным эфектам. Ягады, садавіну лепш есці свежымі, але абавязкова правяраць на наяўнасць нітратаў і абавязкова добра мыць плады,  хвілін на 15 замочваць іх у халоднай вадзе. 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *