Будзьце здаровы!

Будзьце здаровы!

 

«Як з’явілася машына, стала менш хадзіць, так і патлусцела”, «А я хачу набраць вагу. Родныя непакояцца, што ў мяне ўжо анарэксія”,  -− скардзіліся адна адной сяброўкі. Залішняя худзізна – праблема не менш сур’ёзная, чым атлусценне, і хвалюе многіх людзей. Каб выявіць захворванне, разлічыце індэкс масы цела. Вагу падзяліце на рост у метрах, узведзены ў квадрат.  Лічба менш за 19 паказвае на праблему. Нармальная ж вага – пры паказчыку 19 – 25. Як справіцца з залішняй худзізной? Перш за ўсё – звярнуцца да ўрача, каб выявіць прычыну. Яна можа тоіцца ў захворваннях страўнікава-кішачнага тракта, шчытападобнай залозы, гарманальных ці нервовых растройствах… Таксама худзізна можа быць вынікам шкодных звычак і няправільнага харчавання, таму звярніце ўвагу на свой лад жыцця і рацыён. Таксама старайцеся больш адпачываць і не прымаць праблемы блізка да сэрца. 
                               

Добавить комментарий