Кляшчы не спяць!

Кляшчы не спяць!

 

Пасля спякоты палілі дажджы, з’явіліся грыбы, і людзі пайшлі ў лес. Захопленыя зборам дароў прыроды, забываем пра небяспеку – кляшчоў. А зараз гэтыя паразіты асабліва галодныя, бо наядаюцца перад зімовай спячкай. Актыўныя кляшчы да самых замаразкаў. Таму варта выконваць меры засцярогі. Апранайце светлае адзенне – на ім прасцей заўважыць паразіта, абувайце гумавыя боты, надзявайце капюшон, кепку ці хустку. На адзенне і адкрытыя ўчасткі цела нанасіце рэпелент. 
Сёлета за 8 месяцаў у паліклініку з укусамі кляшчоў звярнуліся 122 чалавекі, з іх 35 дзяцей да 14 гадоў. Гэта на 22 чалавекі менш, чым за такі ж перыяд летась. За жнівень паразіты ўкусілі 16 чалавек, сярод якіх 5 дзяцей. Як адзначылі ў цэнтры гігіены і эпідэміялогіі, клешчавыя энцэфаліт і бараліёз сёлета ў раёне, як і летась, не фіксавалі.   

Добавить комментарий