“Лячыць і ратаваць, што можа быць важней?”

 

Здароўе – галоўнае багацце, без якога немагчыма шчаслівае і паўнацэннае жыццё, менавіта таму праца медыкаў заўсёды была і застаецца запат­рабаванай і паважанай. Штодзень ва ўстановы аховы здароўя звяртаецца шмат людзей, якім пат­рабуецца медыцынская дапамога. Ад прафесіяналізму, аператыўнасці медперсаналу часцяком залежаць лёсы гэтых людзей, іх родных і блізкіх. Медработнікі выконваюць свой абавязак самааддана, прафесійна, менавіта дзякуючы іх няспыннаму клопату людзі захоўва­юць здароўе, а часцяком і жыццё. Адметныя рысы работнікаў сферы медыцыны – спачуванне, міласэрнасць і клопат пра кожнага чалавека, які звяртаецца да іх па дапамогу. Шчыры дзякуй медыцынскім работнікам за іх годную працу, нязменныя добразычлівасць, цярплівасць, клопат аб жыцці суграмадзян.
У трэцюю нядзелю чэрвеня традыцыйна ў нашай краіне адзначаецца Дзень медыцынскіх работнікаў. Напярэдадні святочнага дня ў раённым Цэнтры культуры прайшло ўрачыстае мерапрыемства. На яго былі запрошаны работнікі сферы аховы здароўя, ветэраны працы.
З прывітальнымі словамі да саб­раўшыхся звярнуўся галоўны ўрач ЦРБ Аляксандр Плятнёў. Ён павіншаваў медыцынскіх работнікаў са святам. Затым спыніўся на некаторых паказчыках у рабоце ЦРБ, расказаў аб асноўных накірунках дзейнасці і задачах на будучыню. Адзначыў, што летась, у верасні, у цэнтральнай раённай бальніцы быў адкрыты новы лячэбна-дыягнастычны корпус. Яго адкрыццё стала яшчэ адным этапам развіцця сучаснай медыцыны і ўдасканалення якасці яе паслуг для насельніцтва Крычаўшчыны. А. Плят­нёў выказаў раённай уладзе і ўпраўленню аховы здароўя ўдзяч­насць за вялікую дапамогу па ўвя­дзенні лячэбна-дыягнастычнага корпуса ў строй дзеючых. А затым агучыў віншаванне крычаўскім медыкам з прафесійным святам ад імя міністра аховы здароўя Рэспуб­лікі Беларусь В. Малашкі.
Ад імя раённага Савета дэпутатаў і ўсяго дэпутацкага корпуса віншавала з прафе­сій­ным святам ме­дыцынскіх работнікаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Пруднікава. Яна вы­казала словы ўдзячнасці медыкам за іх такую неабходную лю­дзям работу. А затым уручыла заслужаныя ­ўзнагароды – ліс­ты ўдзячнасці раённага Савета дэпутатаў – урачу-педыятру, загадчыцы педыятрычнага аддзялення ЦРБ Дар’і Барысенка, медсястры арганізацыйна-метадычнага кабінета ЦРБ Наталлі Котавай і памочніку ўрача-­эпідэміёлага раённага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Ірыне Сіманавай.
Віншаванні і словы ўдзячнасці выказала людзям, якія забяспечваюць здароўе жыхароў раёна, намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Жана Дзмітрыева. «Нізкі паклон вам за тое, што вы ўмееце захоўваць здароўе людзей,” — сказала яна, звяртаючыся да медработнікаў. У гэты дзень работнікам сістэмы аховы здароўя раёна былі ўручаны ўзнагароды і раённага выканаўчага камітэта. Ганаровымі граматамі былі адзначаны правізар (загадчык) аптэкі ЦРБ Галіна Бабкова, урач акушэр-гінеколаг (загадчык) жаночай кансультацыі паліклінічнага аддзялення ЦРБ Ларыса Новік, урач-хірург хірургічнага аддзялення ЦРБ Аляксандр Сінкевіч, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Крычаўскага раёна, галоўны ўрач раённага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Алена Мяшкова. Таксама Ж. Дзмітрыева, як старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь”, уручыла ад імя гэтай грамадскай арганізацыі лісты ўдзячнасці і памятныя падарункі ўрачу-гігіеністу раённага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Кацярыне Рэйда і галоўнай медсястры цэнт­ральнай раённай бальніцы Таццяне Васіленка.
Адзначыў медыцынскіх работнікаў, якія сумленна працуюць, праяўляючы высокі прафесіяналізм, і галоўны ўрач ЦРБ Аляксандр Плятнёў. Галоўны санітарны ўрач райЦГЭ Алена Мяшкова выступіла з віншаваннямі да медыкаў, падзякавала калегам за работу і ўручыла лепшым з іх узнагароды. Са словамі ўдзячнасці і віншаваннямі звярнулася да медработнікаў старшыня прафсаюзнага камітэта ЦРБ Алена Федаровіч і таксама ўручыла ўзнагароды актывістам прафсаюзнага руху.
Падчас урачыстага мерапрыемства медыкі атры­малі шмат музыч­ных падарункаў, у тым ліку і ветэраны працы, якія заўсёды ­служаць прык­ладам для маладога ­пакалення.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *