Аб выдачы тэрапеўтамі бальнічных кантактам 1-га ўзроўню

Міністэрства аховы здароўя растлумачыла, чаму было прынята рашэнне аб надзяленні тэрапеўтаў правам выдаваць бальнічныя лісты кантактам першага ўзроўню пры наведванні пацыентаў з COVID-19, паведамляе БелТА са спасылкай на начальніка аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іну Карабан.
«У адпаведнасці з пастановай Саўміна № 705 ад 7 снежня 2020 года, службовыя асобы арганізацый аховы здароўя, якія прыходзяць дадому да хворага на каранавірус, могуць вызначыць кантакты першага ўзроўню, якія знаходзяцца там, і адначасова выдаць ім бальнічныя лісты», — адзначыла Іна Карабан.
Яна растлумачыла, што такое рашэнне дасць магчымасць знізіць нагрузку на паліклінікі. Медыкам, якія наведваюць хворых дома, не прый-дзецца паўторна прыходзіць у гэтыя ж ачагі, але ўжо да кантактаў першага ўзроўню, пасля таго, як урачы санітарна-эпідэміялагічнай службы іх пацвердзяць. Маніторынгавая група паліклінікі можа сама вызначыць кола кантактных асоб і адразу выдаць ім бальнічныя лісты.

Добавить комментарий