«Сэрца – дзецям!»

Шмат гадоў таму Генеральная Асамблея ААН абвясціла 3 снеж­ня Міжнародным днём інвалідаў, каб нагадаць пра праблемы гэтых людзей і спрыяць іх інтэграцыі ў грамадства. Штогод з гэтай нагоды раённы камітэт БРСМ праводзіць дабрачынную акцыю «Сэрца – дзецям!» для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Актывісты маладзёжнай арганізацыі разам з прадстаўнікамі сектара спорту і турызму райвыканкама наведалі выхаванцаў Цэнт­ра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, правялі для іх спартыўнае свята «Вясёлая зарадка» і зладзілі «салодкі стол». А каб і далей праводзіць цікавыя актыўныя заняткі і ўмацоўваць здароўе выхаванцаў, Цэнтру быў перададзены спартыўны інвентар.
Дар’я Баравікова.

Добавить комментарий