Датэрміновае галасаванне

Участковыя выбарчыя камісіі Крычаўскай выбар­чай акругі № 83 ужо разаслалі выбаршчыкам паведамленні аб тым, што 17 лістапада 2019 года адбудуцца выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэс­публікі Беларусь сёмага склікання.
Прыняць удзел у галасаванні ў гэты дзень можна будзе з 8 да 20 гадзін на ўчастку для галасавання.
Калі ж выбаршчыкі не будуць мець магчымасці прыйсці на ўчастак для галасавання ў дзень выбараў, то, у адпаведнас­ці з Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь, яны маюць права прагаласаваць датэрмінова. Датэрміновае галасаванне пройдзе з 12 па 16 ліс­тапада ўключна – з 10 да 14 гадзін і з 16 да 19 гадзін у памяшканні ўчастковай выбарчай камісіі. Для галасавання выбаршчыку неабходна мець пашпарт.

Добавить комментарий