Парадак дэкларавання

Парадак дэкларавання даходаў і маёмасці асобамі, вылучанымі кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспуб­лікі Беларусь, Цэнтрвыбаркам тлумачыць на кожных выбарах, а таксама вызначае парадак карыстання сродкамі масавай інфармацыі, зацвярджае палажэнне аб выбарчым фон­дзе. Звесткі пра даход кандыдатаў прадастаўляюцца, але не выдаюцца.
Для фінансавання расходаў па перадвыбарнай агітацыі кан­дыдат мае права стварыць уласны выбарчы фонд. Уласныя сродкі кандыдата не могуць перавышаць тысячы базавых велічыць – 25500 руб­лёў, добраахвотныя ахвяраванні грамадзян – не больш за пяць базавых велічынь ад аднаго беларуса ў сукупнасці (127,5 рубля), добраахвотныя ахвяраванні юрыдычных асоб – не больш за дзесяць базавых велічынь ад адной у сукупнасці (255 рублёў).
Агульная сума расходаў з выбарчага фонду не можа перавышаць тысячы базавых велічынь. Незрасходаваныя сродкі выбарчага фонду пералічваюцца ахвяравальнікам не пазней 19 ліс­тапада.
Выбары ў Палату прадстаўнікоў назначаны на 17 лістапада, у Савет Рэспублікі – на 7 лістапада.

Добавить комментарий