Дынаміка ёсць

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Бачкоў правёў чарговае пасяджэнне райвыканкама.

На парадак дня пасяджэння было ўнесена пытанне “Аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Крычаўскага раёна і выкананні бюджэту раёна за 1 квартал 2018 года”. Адзначана, што па выкананні прагнозных паказчыкаў дынаміка ёсць, аднак заданне па росце заработнай платы не выканана.
Крычаўскі філіял ААТ “Бабушкіна крынка”, ДБУ-20 і СПМК-111 нават не дасягнулі па ўзроўні заработнай платы адпаведнага перыяду мінулага года. А гэты паказчык, як падкрэсліў глава раёна Дзмітрый Бачкоў, характарызуе эфектыўнасць усёй работы.
Так, па выніках работы за 1 квартал з 8 асноўных паказчыкаў раёнам выканана 5 – экспарт тавараў, экспарт паслуг, колькасць працаўладкаваных грамадзян на зноў створаныя рабочыя месцы, вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў гаспадарках усіх катэгорый, вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў сельскагаспадарчых арганізацыях, рознічны таварабарот гандлю праз усе каналы рэалізацыі. Што тычыцца паказчыка па экспарце тавараў, то суб’екты гаспадарання экспартавалі тавары ў 12 краін: Азербайджан, Расійская Федэрацыя, Украіна, Германія, Данія, Латвія, Літва, Нідэрланды, Польшча, Францыя, Злучанае Каралеўства Вялікабрытанія, Эстонія.
Заслуханы тлумачэнні кіраўнікоў і прадстаўнікоў ААТ “Крычаўцэментнашыфер”, СПМК-111, раённага вузла паштовай сувязі, завода жалезабетонных вырабаў, ААТ “Крычаўгрузаўта” і іншых, якія не забяспечылі выкананне прагнозных паказчыкаў.
На пасяджэнні райвыканкама разгледжаны пытанні “Аб рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 ліпеня 2016 года № 253 “Аб мерах па фінансавым аздараўленні сельскагаспадарчых арганізацый” “Аб арганізацыі аздараўлення дзяцей Крычаўскага раёна ў летні перыяд 2018 года ў аздараўленчых, спартыўна-аздараўленчых лагерах” і іншыя.
Т. Пятрова.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *