Ацэнка дадзена. Якімі будуць вывады?


Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Дзмітрыя Бачкова прайшло чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта.
З удзелам кіраўнікоў сельгаспадпрыемстваў, спецыялістаў упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама разгледжана пытанне “Аб выніках работы прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу Крычаўскага раёна за студзень-сакавік 2018 года”. Прадмет размовы – становішча спраў у жывёлагадоўчай галіне: вытворчасць і рэалізацыя малака, яго якасць.

Адзначана, што ў цэлым па раёну ёсць рост вытворчасці малочнай прадукцыі, але гэта не тая планка, не той узровень, што могуць мець сельгасарганізацыі. І асноўная пычына – чалавечы фактар. Тормазам у рабоце з’яўляецца нізкі кант­роль за станам выканальніцкай і тэхналагічнай дысцыпліны.
У верасні мінулага года распараджэннем старшыні райвыканкама быў створаны штаб па развіцці жывёлагадоўлі. Аднак, як сведчаць вынікі работы ў жывёлагадоўчай галіне за сакавік 2018 года, яго дзейнасць па кантролю за вытворчасцю і рэалізацыяй малака плённай пакуль не назавеш.
У праекце рашэння райвыканкама дадзена прынцыповая ацэнка рабоце членаў штаба, кіраўнікоў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, яны будуць прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.
Кожнай сельгасарганізацыі рашэннем райвыканкама зацверджана заданне на красавік 2018 года па вытворчасці і рэалізацыі малака, прадукцыі вырошчвання.
Акрамя вытворчай дзейнасці сельгаспрадпрыемстваў, былі таксама закрануты пытанні ўзае­мадзеяння гаспадарак з навучальнымі ўстановамі сельскагаспадарчага профілю па вырашэнні кадравай праблемы, ролі раённага аб’яднання прафсаюзаў і прафсаюза аграпрамысловага комплексу ў паляпшэнні ўмоў працы сельгасработнікаў і стымуляванні высокапрадукцыйнай працы і інш.
На пасяджэнні райвыканкама прааналізаваны ход выканання рэгіянальнага комплексу мерапрыемстваў па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы “Адукацыя і маладзёжная палітыка” на 2016-2018 гады, разгле­джаны пытанні “Аб стане работы па прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў сярод непаўналетніх за 2017 год і першы квартал 2018 года”, “Аб правя­дзенні месячніка бяспечнай працы”, “Аб прадастаўленні жылога памяшкання сацыяльнага карыс­тання дзяржаўнага жыллёвага фонду і зняцці з уліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў” і шэраг іншых. Усяго было разгледжана больш за 30 пытанняў.
Т. Пятрова.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *