Паспяховы год у пярвічкі БРСМ

Напрыканцы года традыцыйна ўсе зай-маюцца падвядзеннем вынікаў. Пярвічныя арганізацыі не сталі выключэннем. У школе № 8 прайшоў круглы стол “Моладзь. Перспектыва. Поспех”, удзел у якім прынялі члены пярвічкі ГА “БРСМ”. У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі абмеркавалі шэраг моладзевых тэм, звязаных з удзелам у праектнай дзейнасці, творчасцю, дабрачыннай дзейнасцю, здаровым ладам жыцця і інш. Акрамя таго, рабяты залажылі і задзел на будучыню: прапаноўвалі і абмяркоўвалі розныя ідэі і тэмы для арганізацыі мерапрыемстваў для малодшых школьнікаў у рамках шостага школьнага дня.
Трэба сказаць, што мінулы год для пярвічкі СШ № 8 пад кіраўніцтвам сакратара Яны Ахрацовай стаў паспяховым: яна была прызнана лепшай. Асобна адзначылі самых актыўных членаў арганізацыі Карыну Фукс, Дар’ю Шаўцову, Алену Пятрову, Ягора Радчанка, Івана Вароніна, Мацвея Тураўца, Дар’ю Байкову, Аляксандру Валетаву, Ірыну Куцаеву і Аляксандру Панамарчук. Пярвічная арганізацыя будзе і далей актыўна працаваць над фарміраваннем лідарскіх якасцяў вучняў, а таксама садзейнічаць прасоўванню ўласных ініцыятыў, дапамагаць рэалізавацца.
Дар’я Баравікова.

Добавить комментарий