Бязмежныя падзякі

4 снежня аддзяленне дзённага знаходжання інвалідаў РЦСАН наведалі госці з раённага выканаўчага камітэта. Намеснік старшыні райвыканкама Вольга Сляпнёва, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Наталля Асмалоўская і начальнік аддзела па сацыяльных пытаннях і зваротах грамадзян Святлана Салянікава прыйшлі павіншаваць наведвальнікаў аддзялення з Днём інваліда.

«Гэта дзень самых моцных і чыстых душой людзей, – лічыць Воль­га Сляпнёва. – Кожны дзень вам прыходзіцца даказ­ваць сваю сілу, магчыма, змагац­ца з меркаваннем грамадства. Але ад кож­нага з вас ідзе шчырае цяпло, а ў аддзяленні заўсёды асаблівая атмасфера». Яна падзякавала супрацоўнікам аддзялення і ўручыла падзякі і грашовыя ўзнагароджанні ад раён­нага выканаўчага камітэта Жане Васкабойнікавай і Сяргею Бабундзіну.
Наталля Асмалоўская адзначыла творчыя дасягненні выхаван­цаў: арганізацыя выстаў і канцэр­таў, удзел у конкурсах. Лісты падзякі і грашовыя ўзнагароды ад упраўлен­ня па працы, занятас­ці і сацыяльнай абароне райвыкан­кама атрымалі наведвальнікі аддзялення Юлія Клімава, Сяргей Удоўкін, Марына Пасюкова і Аляксандр Рашэтнікаў, а таксама валанцёры Святлана Еўціхава і Вольга Такмакова, педагог дадатковай адукацыі «Крэчута». Гос­ці ўручылі выхаванцам салодкія падарункі і паабяцалі дапамагаць аддзялен­ню развівацца і дасягаць новых вышыняў у сваёй дзейнасці.
Дар’я Баравікова.

Добавить комментарий