«Мая сям’я, мой дом – мая Радзіма»

Сямейныя традыцыі і каштоўнасці, гіс­тарычная пераемнасць пакаленняў – аснова моцнай сям’і. На працягу года праходзіў спачатку раённы, а зараз і абласны этап рэспубліканскага конкурсу «Мая сям’я, мой дом – мая Радзіма». У Магілёўскай вобласці пераможцам стаў Антон Рагоўскі. Удзел у конкурсе пачаў, калі быў вучнем 4 класа Сычыкаўскага ВПК дзіцячы сад–пачатковая школа, а цяпер ён пяцікласнік Бацвінаўскага ВПК.
Антона выхоўваюць апекуны. Ён і яго сям’я ўзнагароджаны дыпломам І ступені ў намінацыі «Мая сям’я ў гісторыі малой радзімы». На конкурс быў прадстаўлены відэаролік у выглядзе казкі, дзе Антон распавядае пра гісторыю, традыцыі і актыўнае жыццё сям’і, яе ўдзел у мерапрыемствах грамадскага, спартыўнага, культурнага і творчага жыцця раёна, горада, вобласці.
Дар’я Баравікова.

Добавить комментарий