«Юнацтва. Інтэлект. Будучыня»
У наша высокатэхналагічнае стагоддзе важным навыкам з’яўляецца добрае валоданне камп’ютарным інструментарыем. Для таго, каб актывізаваць дзейнасць устаноў адукацыі ў галіне тэхнічнай творчасці, прыцягваць школьнікаў да заняткаў інавацыйнай, тэхналагічнай творчасцю, вынаходніцкай дзейнасцю з выкарыстаннем сучасных мультымедыйных камп’ютарных тэхналогій, праводзіўся абласны тыдзень тэхнічнай творчасці «Юнацтва. Інтэлект. Будучыня». У межах тыдня быў праведзены абласны конкурс камп’ютарных распрацовак патрыятычнай накіраванасці «ПАТРЫЁТ.by».
Крычаў не застаўся ў баку ад удзелу. Вучань 7 класа ДУА «Бацвінаўскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа» Антон Чуйкоў заваяваў дыплом ІІІ ступені ў намінацыі «Камп’ютарны калейдаскоп» (пад кіраўніцтвам педагога Анастасіі Лазавік). Праца Антона называлася «Скрадзенае дзяцінства» і была прысвечана тэме Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Крычаўшчыны. Віншуем Антона і жадаем далейшых дасягненняў!
Дар’я Баравікова.