Прынялі заяву ў падтрымку міру і спакою

Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі і яе галіновыя прафсаюзы прынялі заяву ў падтрымку міру і спакою. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе ФПБ.
«Сёння мы бачым, што ёсць сілы, якія зацікаўлены ў тым, каб разбурыць нашы прадпрыемствы і падарваць эканоміку. Подласць і бессаромная хлусня сталі галоўнымі інструментамі іх работы. З-за мяжы яны абяцаюць людзям залатыя горы. А на справе спрабуюць пазбавіць беларусаў работы, зарплаты, пенсій і ўсіх прывычных сацыяльных гарантый, – гаворыцца ў заяве. – Яны цынічна радуюцца таму, што нашы прадпрыемствы могуць застацца без заказаў. І прыніжаюць людзей тым, што замест стабіль­нага даходу прапануюць ім задавольвацца прадуктовымі наборамі. Ім абыякавы наш агульны даб­рабыт. Таму што яны жывуць пад лозунгам: чым горш для людзей, для краіны, тым лепш для іх. Мы ўсе разам дзесяцігоддзямі працавалі над тым, каб развіваліся нашы прадпрыемствы, каб у краіне былі даступныя адукацыя, медыцына, гарантаваная сістэма сацыяльнай абароны. Але ўсё гэта можа пасці ў адзін момант, калі мы не адстаім нашы агульныя дасягненні».
Прафсаюзы заклікаюць не ісці на повадзе ў тых, хто імкнецца нанесці шкоду нашай дзяржаве і па вялікім рахунку кож­наму беларусу. «Гэта наша жыццё. Наша Беларусь. Мы павінны захаваць дабрабыт і абароненасць кожнага грамадзяніна нашай краіны», – адзначаец­ца ў заяве.
Каменціруючы прынятую сёння заяву, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда адзначыў: «Мы павінны ўсе разам адстаяць нашы агульныя дасягненні. Нашы прадпрыемствы, наша мірнае спакойнае жыццё. І хачу сказаць, што мы сумесна з іншымі грамадскімі арганізацыямі краіны падалі заяўку на правядзенне ў гэтыя выхадныя мерапрыемстваў у Мінску ў падтрымку міру і спакою ў нашай краіне. І я хачу запрасіць усіх, хто шчыра перажывае за нашу краіну, за нашу агульную будучыню, прыняць удзел у гэтых мерапрыемствах».

Добавить комментарий