Дзякуй, мама!

Традыцыйна з нагоды Дня маці раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” віншуе маці з гэтым святам. І гэты год не стаў выключэннем.
Актывісткамі арганізацыі была праведзена флэш-акцыя “Дзякуй, мама!”. Яны прайшліся па вуліцы і ўручалі жанчынам сімвалічныя папяровыя кветачкі з пажаданнямі шчасця, любові, міру, здароўя. Жанчыны адказвалі шчырымі падзякамі і ўзаемнымі віншаваннямі.
Святочная акцыя была зладжана сумесна з раённай арганізацыяй ГА “Беларускі фонд міру”, а таксама Раённым інфармацыйна-ідэалагічным Цэнтрам.
Дар’я Баравікова.

Добавить комментарий