Свята міру і дабра


Штогод 21 верасня ва ўсім свеце адзначаец­ца Міжнародны дзень міру. З гэтай нагоды раённая арганізацыя ГА “Беларускі фонд міру” традыцыйна ладзіць акцыі, сустрэчы, інфармацыйныя гутаркі. Тэма гэтага года – “Фарміруем мір разам”. Так, была зладжана флэш-акцыя “Мы данясём да ўсіх сэрцаў, як важна жыць пад мірным небам”, на якой валанцёры, актывісты і вучні школ раёна раздавалі флаеры і расказвалі пра Міжнародны дзень міру.
Акцыя “Тыдзень міру” завяршылася наведваннем бальніцы сястрынскага догляду. Намеснік старшыні райвыканкама Вольга Сляпнёва і стыршыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі фонд міру” Галіна Кірпічова павіншавалі пажылых людзей з Днём міру, а таксама з вялікім праваслаўным святам – Нараджэннем Прасвятой Багародзіцы. Пацыентам уручылі салодкія падарункі, але галоўным быў добры настрой: вясёлыя спевы вучняў сярэдніх школ № 5 і № 7 бабулі і дзядулі сустрэлі шчырымі апладысментамі і словамі падтрымкі.
На жаль, не ўсе пацыенты бальніцы маглі прысутнічаць на гэтым міні-канцэрце, але без увагі іх не пакінулі, наведалі кожнага чалавека асабіста і павіншавалі са святам. Шчырая радасць у іх вачах была лепей любых слоў удзячнасці.
Таксама актывісты раённай арганізацыі наведалі шматдзетную сям’ю Касцянецкіх, у якой выхоўваюцца чацвёра дзяцей, і ўручылі канцылярскія прыналежнасці і салодкія падарункі.
Дар’я Баравікова.

Добавить комментарий