Парад каля сцен рэйхстага
На трыбуне – ганаровыя госці Парада.
7 верасня 1945 года ў Берліне адбыўся першы і апошні сумесны парад савецкіх, англійскіх, амерыканскіх і французскіх войскаў.
Аб гістарычным Парадзе Перамогі ў Маскве 24 чэрвеня 1945 года напісана шмат артыкулаў і ўспамінаў, створаны вялізны фоталетапіс, зняты фільмы. Куды менш вядома аб пераможным Парадзе саюзнікаў у Берліне, ідэя правядзення якога належыць Маршалу Савецкага Саюза Г.К. Жукаву. Старшыня Саўнаркама І.В. Сталін ідэю адобрыў. Станоўчы адказ галоўнакамандуючых амерыканскімі, англійскімі і французскімі саюзнымі войскамі прыйшоў без затрымкі. Па дамоўленасці, чатыры галоўнакамандуючыя і павінны былі прымаць Парад Перамогі ў самым знакавым месцы павержанага Берліна – у раёне рэйхстага і Брандэнбургскіх варот.
Усё ішло па плану да самага апошняга моманту. Напярэдадні абумоўленай даты трое галоўнакамандуючых нечакана паведамілі, што не змогуць прыбыць у Берлін. На святочнай трыбуне іх заменяць генералы, што знаходзяцца там.
Камандуючы Групай савецкіх войскаў у Германіі маршал Г.К. Жукаў неадкладна праінфармаваў Маскву. І.В. Сталін, выслухаўшы яго даклад, сказаў: «Они хотят принизить политическое значение Парада войск стран антигитлеровской коалиции. Подождите, они еще и не такие будут выкидывать фокусы. Не обращайте внимания на отказ союзников и принимайте Парад сами, тем более, что мы имеем на это прав больше, чем они».
З боку камандавання саюзнікаў у прыняцці Параду ўдзельнічалі намеснік камандуючага брытанскімі войскамі генерал-маёр Брайян Робертсан; камандуючы 3-й амерыканскай арміяй генерал Джордж Паттон; камандуючы французскімі войскамі ў Германіі і на Рэйне генерал арміі Мары-П’ер Кеніт.
Камандаваў Парадам брытанскі генерал Эрык Нэйрс.
Насупраць жа трыбуны для ганаровых гасцей месціліся чатыры аркестры, для кожнай калоны саюзнікаў – свой.
У Парадзе ўдзельнічалі толькі сухапутныя войскі. Ад кожнай краіны – па тысячы чалавек: зводны полк і бронетанкавае злучэнне. Як адзначаў Жукаў, з нашага боку месца ў святочным страі было даверана перш за ўсё воінам: ад салдат да генералаў, вызначыўшымся пры штурме Берліну і яго апошніх ачагоў супраціўлення – рэйхстага і імперскай канцылярыі. Саюзныя войскі былі прадстаўлены ваеннаслужачымі, якія неслі службу ў адведзеных ім сектарах заходняй часткі горада.
7 верасня, роўна ў 11 гадзін па берлінскім часе, на плошчу выехаў адкрыты «паккард». У ім – урачыста, нібы волат, у парадным мундзіры і са сваімі ўзнагародамі Маршал Савецкага Саюза Г.К. Жукаў, якога сустракалі прадстаўнікі саюзнікаў і камандуючы Парадам. У іх суправаджэнні савецкі маршал аб’ехаў фронт пастроеных часцей. А потым, узняўшыся на цэнтральную трыбуну, выступіў перад войскамі з прамоваю, якую завяршыў наступнымі словамі: «…Пусть живет и процветает единство демократических народов, скрепленное кровью в боях на Западе и Востоке!
Да здравствует наша великая Победа!».
Адкрываць Парад паручылі зводнаму савецкаму палку на чале з камандзірам 902-га стралковага палка Героем Савецкага Саюза падпалкоўнікам Г.М. Ленёвым. Кавалер шматлікіх ордэнаў і медалёў, удзельнік Парада Перамогі ў Маскве, падпалкоўнік крочыў з шабляй нагало ў парадным мундзіры і белых пальчатках. А за ім, з вінтоўкамі наперавагу, – шарэнгі малайцаватых, бравых пехацінцаў. Станоўчыя воклічы суправаджалі праходжанне герояў бітвы за Берлін. Пасля па плошчы прайшлі пяхотныя падраздзяленні саюзнікаў – французскія, англійскія і амерыканскія.
А вось парадак праходжання бронетэхнікі быў інакшым: брытанцы, французы, амерыканцы і наша замыкаючая калона, якая зрабіла вялікае ўражанне на ўсіх прысутных. Справа ў тым, што савецкае камандаванне выкарыстала магчымасць ператварыць праходжанне айчыннай бронетэхнікі ў рамках берлінскага Парада Перамогі ў дэманстрацыю перавагі нашай бронетэхнікі.
У калону былі назначаны 52 самых новых на той момант савецкіх цяжкіх танкі ІС-3 са складу 2-й гвардзейскай танкавай арміі. А камандаваў калонай камандзір 49-й гвардзейскай танкавай брыгады Герой Савецкага Саюза генерал-маёр Ціхан Абрамаў. На фоне бронетэхнікі саюзнікаў нашы цяжкія ІС-3 выглядалі сапраўднымі монстрамі, якім нішто не можа супрацьстаяць. Не выпадкова пасля параду з’явілася легенда аб тым, як нейкі афіцэр са світы генерала Паттона літаральна ўздрыгнуў, убачыўшы «ІСы» на плошчы, і амерыканскаму военачальніку прыйшлося яго падбадзёрыць рэплікай:»Супакойся, яны за нас!».
Савецкія войскі адкрывалі і закрывалі Парад Перамогі – самае пераканаўчае напамінанне аб тым, хто менавіта браў сталіцу Германіі. А потым каля 20 тысяч берлінцаў, сабраўшыхся на плошчы каля Брандэнбургскіх варот, слухалі дзяржаўны гімн Савецкага Саюза. І за ім – гімны Францыі, Вялікабрытаніі, ЗША.
Берлінскі Парад Перамогі не быў апошнім. Праз дзевяць дзён, 16 верасня, у кітайскім горадзе Харбіне прайшоў савецкі парад, прысвечаны перамозе над Японіяй. У ім удзельнічалі войскі Харбінскага гарнізона, камандаваў парадам камендант горада генерал-лейтэнант артылерыі Канстанцін Казакоў, а прымаў – начальнік гарнізона, двойчы Герой Савецкага Саюза генералпалкоўнік Апанас Белабародаў.
Падпалкоўнік
Г.М. Ленёў, 1945 г.
Калона з 52-х савецкіх цяжкіх танкаў ІС-3 2-й гвардзейскай танкавай арміі.
Канстанцін Цітоў.