Па выніках абмеркавання – даручэнні

Шэраг пытанняў, актуальных на дадзены момант, быў унесены на разгляд на чарговай апаратнай нарадзе кіруючых работнікаў раённага выканаўчага камітэта, якую правёў старшыня райвыканкама Андрэй Седукоў.

Сярод іх – падрыхтоўка жывёлагадоўчых аб’ектаў да зімова-­стойлавага перыяду, праводзімая раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя работа па знішчэнні баршчавіка Сасноўскага (вынікі работы па гэтым накірунку павінны быць падмацаваны і фотасправаздачай).
Работа УКВП «Камунальнік» па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку ў горадзе. Па перакананні старшыні райвыканкама, яна патрабуе актывізацыі, знач­най актывізацыі. Летні перыяд заканчваецца, а вялікіх зрухаў, відавочных змяненняў не назіраецца. Чым такім яркім, неардынарным у плане добраўпарадкавання можам пахваліцца?
Яшчэ адно праблемнае для камунальнай службы пытанне – спагнанне дэбіторскай запазычанасці за аказаныя камуналь­ныя паслугі, у тым ліку і пратэрмінаванай. Прасоўваецца яно наперад пакуль што запаволенымі тэмпамі. Адсюль і патрабаванне главы раёна Андрэя Седукова – ва УКВП «Камунальнік» павінен быць графік пагашэння дэбітор­скай запазычанасці.
На апаратнай нарадзе былі таксама разгледжаны пытанні работы службы «Адно акно», правядзення грамадскага абмеркавання па пытанні пераносу помніка У.І. Леніну з гарадской плошчы імя Леніна, забеспячэння належ­най работы атракцыёнаў у Дзіцячым парку і іншыя.
Т. Пятрова.

Добавить комментарий