А. Лукашэнка: «Беражыце краіну, гэта – галоўнае»

Прэзідэнт Беларусі Аляк­сандр Лукашэнка пасля заканчэння патрыятычнага шэсця «Беларусь памятае!» з цеплынёй паразмаўляў з ветэранамі, прадстаўнікамі дыпламатычнага корпуса, жыхарамі Мінска, якія прыйшлі на ўрачыстасць, перадае карэспандэнт БелТА.

«Пакуль вы жывыя, вайны не будзе дакладна», – сказаў кіраўнік дзяржавы ветэранам. Словы ўдзячнасці ён адрасаваў не толькі тым, хто прынёс Перамогу на палях бітваў, але і тым, хто аднаўляў краі­ну і гарады ў цяжкія пасляваенныя гады.
«Усё будзе добра, мы нікому нічога свайго не аддадзім, але і чужое нам не патрэбна», – падкрэсліў беларускі лідар.
Аляксандра Лукашэнку віталі шматлікія жыхары сталіцы, якія прыйшлі на ўрачыстасць. Кіраўнік дзяржавы таксама прывітаў іх, павіншаваў са святам, пажадаў шчасця, удачы і здароўя.
«Беражыце краіну, гэта – галоўнае», – падкрэсліў беларус­кі лідар.

Добавить комментарий