Агульны ўклад краін СНД у Вялікую Перамогу

У зале Славы Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску 17 чэрвеня адкрылася выстаўка «Наша агульная Перамога». Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе Выканаўчага камітэта СНД.
Экспазіцыя расказвае пра ўклад усіх краін СНД у Вялікую Перамогу: пра ­ўдзел народаў Садружнасці ў бітвах за Маскву і Сталінград, на Курскай дузе, у беларускай наступальнай аперацыі «Баграціён» і Берлінскай аперацыі. Будуць прадстаўлены таксама матэрыя­лы аб партызанскім руху, жыцці савецкага тылу, развіцці друку.
З ініцыятывай арганізаваць выстаўку выступіў Савет пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў — удзельніц СНД пры статутных і іншых органах Садружнасці з нагоды 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Праект быў падрыхтаваны пры садзейнічанні музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой». Плануецца, што ў цырымоніі адкрыцця прымуць удзел пастаянныя прадстаўнікі краін СНД, прадстаўнікі дыпламатычных місій, акрэдытаваных у Беларусі, кіраўніцт­ва Выканкама СНД, МЗС, Міністэрст­ва культуры Беларусі.

Добавить комментарий