Больш за 81 тыс. тэстаў на каранавірус

 


У Беларусі праведзена больш за 81 тыс. тэстаў на каранавірус. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

«Па стане на 16 красавіка ў Беларусі праведзена 81 тыс. 246 тэстаў на каранавірусную інфекцыю. Для тэсціравання задзейнічаны 24 лабараторыі, якія адкрыты як у рэспубліканскіх навукова-практычных цэнт­рах і цэнтрах гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, так і ў прыватных медыцынскіх цэнтрах», – расказалі ў прэс-­службе.

Зарэгістраваны 4204 чалавекі з каранавіруснай інфек­цыяй. 65 пацыентаў маюць патрэбу ў падтрымцы апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. Памерлі 40 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавірус­най інфекцыяй.

Добавить комментарий