«Будуць працаваць іншыя»

Прэзідэнт Беларусі Аляк­сандр Лукашэнка, заслухаючы даклад аб гатоўнас­ці сістэмы аховы здароўя процідзейнічаць пагрозам распаўсюджван­ня каранавіруса, запатрабаваў ад урада вырашыць праблемы з наяўнасцю індывідуальных ­сродкаў аховы.
«Я прэм’ер-міністра і ўрад папярэдзіў: калі толькі да канца тыдня адказ­ныя людзі мне даложаць, што чагосьці не хапае ў аптэках, магазінах або бальніцах, асабліва для аховы ўрачоў, – урада не будзе. Будуць працаваць іншыя», – заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт даручыў усёй вертыкалі ўлады на чале з прэм’ер-мініст­рам вырашыць праблемы з наяўнасцю ахоўных сродкаў у бліжэйшыя дні. «Гэта нядобра, што мы чагосьці не можам зрабіць. Маску гэту няшчасную не можам пашыць для насельніцтва. Яны ж ідуць шалямі закрываюцца (правільна робяць), але няўжо мы маску не можам пашыць? – запытаў кіраўнік дзяржавы. – Гаварыць, што ў нас сёння недзе дэфіцыт гэтага, недапушчальна. Таму, калі ёсць гэтыя праблемы, вертыкаль улады на чале з прэм’ер-міністрам павінны яе да панядзелка зняць».
Аляксандр Лукашэнка абурыўся наконт рэзкага росту цэн на сродкі аховы: «У нас гэтага быць не павінна! Камітэт дзяржкантролю бярэ на сябе адказнасць і пачынае строгім чынам шчаміць гэтыя магазіны і аптэкі. Нікому не дазволена на гэтым нажывацца! І не трэба мне гаварыць, што цэны падняліся на імбір і лімон, на часнок і цыбулю. Слухайце, цыбулі ў нас не хапае! Разбірайцеся».

Добавить комментарий