14 дзён на самаізаляцыі

Міністэрства аховы здароўя апублікавала пералік краін, у якіх рэгіструюцца выпадкі каранавіруса COVID-19 і пасля наведвання якіх грамадзяне павінны знаходзіцца ў самаізаляцыі 14 дзён. У спіс увайшлі 169 дзяржаў. У ім ёсць і краінысуседзі: Латвія, Літва, Расія, Польшча і Украіна. У пераліку ёсць Аўстралія, краі­ны СНД, ЕС, Азіі, Афрыкі, Паўднёвай і Паўночнай Амерыкі.
У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў ад 25 сакавіка 2020 года № 171, асобы, прыбыўшыя ў Беларусь з краін, у якіх рэгіструюцца выпад­кі інфек­цыі COVID-19, на працягу 14 каляндарных дзён з дня прыбыцця ў Беларусь павінны знаходзіцца ў самаізаляцыі ў дамашніх умовах. Яны таксама не падлягаюць далейшаму пропус­ку праз дзяржаўную граніцу Беларусі (да заканчэння тэрміну самаізаляцыі). Адпаведны пералік краін размешчаны на афіцыйным сайце Міністэрства аховы здароўя.

Добавить комментарий