Талісман ЧС-2021 па хакеі – Вожык Спайкі

Талісманам чэмпіянату свету па хакеі, які ў 2021 годзе пройдзе ў Беларусі і Латвіі, выбраны Вожык Спайкі, перадае карэспандэнт БелТА.

Такое рашэнне было агучана на ўрачыстай цырымоніі прэзен­тацыі афіцыйнага талісмана чэм­піянату свету па хакеі з шайбай ІІХФ 2021 года, якая адбылася сёння ў Зале алімпійскай славы НАК Беларусі.
На званне галоўнага сімвала маючага адбыцца планетарнага форуму прэтэндавалі больш за сто работ ад прадстаўнікоў Беларусі і Латвіі. Заяўкі на ўдзел у конкур­се прысылалі як прафесійныя мастакі і студыі дызайну, так і звычайныя аматары хакею. Увазе грамадскасці было прадстаўлена 30 работ, якія ўвайшлі ў шорт-ліст конкурсу. З іх ліку зорнае журы і вызначыла галоўны сімвал маючага адбыцца чэмпіянату.
З беларускага боку ўдзел у выбары талісмана прымалі настаўнік мінскага «Дынама» Міхаіл Грабоўскі, чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар’я Дом­рачава, рэзідэнт Comedy Club Андрэй Скараход, саліст групы БІ-2 Шура, чэмпіён UFC Андрэй «Пітбуль» Арлоўскі, алім­пійская чэмпіёнка па фрыстайле Ганна Гуськова, генеральны дырэк­тар «Беларусьфільма» Уладзімір Карачэўскі і старшыня ФХБ Генадзь Савілаў, з латвійскага – прэзідэнт федэрацыі хакея Лат­віі Айгарс Калвіціс, тэлевядучыя Армандс Сімсанс і Айвіс ­Церыньш, кіраўнік аргкамітэта турніру ў Латвіі Эдгарс Бунціс, гітарыст групы Brainstorm Яніс «Magic» Юбалтс, спявак Інтарс Бусуліс і Каспарс Булс, выканаўчы дырэктар мабільнага аператара BITE Latvia.
Беларусь і Латвія атрымалі права сумеснага правядзення чэмпіянату свету па хакеі на Гадавым кангрэсе ІІХФ у маі 2017 года. Турнір з 7 па 23 мая 2021 года прымуць сталіцы абедзвюх краін.

Добавить комментарий