«Разам супраць наркотыкаў»

Пад такой назвай з 20 лютага па 2 сакавіка ў Магілёўскай вобласці праходзіць міжведамасная прафілактычная акцыя.
Мэта акцыі – мабілізацыя адміністрацыйных, сацыяльна-грамадскіх рэсурсаў для павышэння эфектыўнасці работы па прафілактыцы спажывання (распаўсюджання) наркатычных срод­каў, курыцельных сумесей сярод непаўналетніх. Ставіцца задача здзяйснення комплексных мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне між­ведамаснага ўзаемадзеяння па прафілактыцы наркаманіі, а таксама ўзроўню індывідуальнапрафілактычнай работы па гэтай праблеме.
У час акцыі пройдзе шэраг мерапрыемстваў. Сярод іх – тэматычныя “круглыя сталы”, дыспут-клубы для падлеткаў, навучальныя семінары, трэнінгі для педагогаў, сустрэчы са спецыялістамі, дэманстрацыя відэаролікаў, кніжныя выставы і інш. Будзе арганізавана работа “тэлефона даверу” па пытаннях прафілактыкі наркаманіі і аказан­ня практычнай дапамогі нарказалежным.
Арганізатарам акцыі выступіла галоўнае ўпраўленне па адукацыі аблвыканкама. А праводзіцца яна ў цесным узаемадзеянні з камісіяй па справах непаўналетніх, упраўленнямі ўнутраных спраў, культуры, спорту і турызму, галоўнымі ўпраўленнямі па ахове здароўя, ідэа­лагічнай работы і па справах моладзі аблвыкан­кама, а таксама грамадскімі арганізацыямі.
Ул. інф.

Добавить комментарий