Воінам-інтэрнацыяналістам прысвячаецца…

15 лютага наша краіна будзе адзначаць Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

На Крычаўшчыне будзе праведзены шэраг мерапрыемстваў. Так, 13 лютага ў раённым Цэнтры культуры пройдуць урачысты сход і святочны канцэрт, прысвечаны 31-й гадавіне з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана. У гэты ж дзень у Маляцічах пройдзе мітынг з нагоды адкрыцця мемарыяльнай дошкі ў памяць аб загінуўшым воіну-інтэрнацыяналісту Алегу Юрчанку на будынку Маляціцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы. Ва ўстановах адукацыі раёна, у працоўных калектывах будуць арганізаваны сустрэчы з воінамі-інтэрнацыяналістамі, у бібліятэках – выставы літаратуры, якія раскажуць пра гераізм і подзвігі нашых землякоў-“афганцаў” і іншыя. А напярэдадні да ўсіх месцаў пахавання загінуўшых і памершых ужо ў мірны час воі­наў-інтэрнацыяналістаў будуць ускладзены кветкі.

Добавить комментарий