Пакуль што камунальныя праблемы ў пераважнай большасці хвалююць крычаўлян…

Пакуль што камунальныя праблемы ў пераважнай большасці хвалююць крычаўлян, якія звяртаюцца на “прамую тэлефонную лінію” да старшыні раённага выканаўчага камітэта Дзмітрыя Бачкова.
На гэтым тыдні да кіраўніка раённай выканаўчай улады патэлефанавалі па пытаннях вулічнага асвятлення ў адным з раёнаў вул. Вакзальная, падтаплення зямельных участкаў (вуліцы Пушкінская, К.Лібкнехта), доб­раўпарадкавання тэрыторыі пасля правядзення земляных работ УКВП “Камунальнік” (Сож,14), добраўпарадкавання прыдамавой тэрыторыі (Сож, 4), добраўпарадкавання дарогі па вуліцы Цэнтральная ў вёсцы Калініна, выдалення аварыйнага дрэва (вул. Ульянавых) і інш. Жыльцы дома № 7 па вул. Смалячкова цікавіліся, калі іх дом будзе перададзены на баланс УКВП “Камунальнік”?
Усе пытанні, што паступілі на “прамую тэлефонную лінію”, узяты на кан­троль. Асобныя з іх будуць разгледжаны з выездам на месца спецыя­лістаў і з удзелам саміх заяўнікоў.

Добавить комментарий