Знаходзяцца на кантролі


У адзіную дыспетчарскую службу па нумары 115 штодня паступаюць заяўкі грамадзян па розных пытаннях: добраўпарадкаванне, асвятленне, водазабеспячэнне, санітарная ачыстка і ўборка, эксплуатацыя і рамонт жыллёвага фонду і інш. Так, за перыяд з 1 па 3 красавіка паступіла 77 заявак на неаказанне паслуг або аказанне іх з недахопамі па наступных пытаннях: бытавыя паслугі, водазабеспячэнне, ацяпленне, каналізацыя, электраработы, санітарны стан і добраўпарадкаванне тэрыторыі. За мінулы час прадпрыемствамі УКВП «Камунальнік» і УКВП «Водаканал» выканана 68 заявак. На кантролі знаходзяцца дзевяць заявак па водазабеспячэнні, 6 з іх — па вуліцах Каст­рычніцкай, Паркавай, Мікрараён Сож, дзе халодная вада не адпавядае санітарным нормам, мае адценне рудага колеру. Праблема паўстала ў сувязі з правядзеннем УКВП «Водаканал» рамонтных работ (парыў на лініі водазабеспячэння). Па вуліцы Ціміразева, 55 маецца цеча вулічнай водаразборнай калонкі. Ліквідаваць няспраўнасць УКВП «Водаканал» плануецца да 12 красавіка. Па вуліцы Алейнай, 10а маецца цеча з-пад зямлі, па вуліцы Зарэчнай, 4 у аграгарадку Чырвоная Буда неабходна зрабіць рамонт і чыстку шахтавага калодзежа. Выкананне неабходных работ УКВП «Водаканал» плануецца ў красавіку бягучага года.

Добавить комментарий