Ва ўзаемадзеянні

З пытання расчысткі ў прайшоўшыя выхадныя дарог і вуліц ад снегу пачалася чарговая апаратная нарада, якую правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Бачкоў.
Як было адзначана, з улікам выпаўшых ападкаў, пэўная работа была праведзена. Намеснік старшыні раённай камісіі па ліквідацыі надзвычайных сітуацый, начальнік РАНС Аляксандр Пятроў далажыў, што ў цэлым абстаноўка ацэньваецца здавальняюча: трасы, цэнт-ральныя вуліцы, праезды ачышчаны, дапрацоўваць на гэтым тыдні трэба па бакавых вуліцах і завулках. Застаўся фронт работ і ў сельскіх Саветах, якім дапамогу ў расчытцы вёсак аказалі сельскагаспадарчыя прадпрыемствы.
Расчысціць снег на прылягаючых тэрыторыях павінны і прадпрыемствы, арганізацыі, установы, гандлёвыя аб’екты і аб’екты сацыяльна-культурнай сферы. Дарэчы, жыльцы некаторых шматпавярховых дамоў выйшлі ў выхадныя на дапамогу камунальнікам і расчышчалі ад снегу прыдамавыя тэрыторыі.
Более подробно читайте в газете.

Добавить комментарий