Персік ці мандарын?..

Непадалёк ад майго дома, на суседняй вуліцы, ёсць шынамантаж. Гаспадаром у ім дзядзька ў гадах, а працуюць маладыя хлопцы — мае знаёмыя. Так што, калі ў мяне што не так з коламі, еду да іх — гарантыя рамонту забяспечана. Між тым, акрамя ўсялякіх іншых паслуг, колы тут надзімаюць не толькі звычайным паветрам, але яшчэ і азотам ці то нечым падобным… Я асабліва не ўнікаў, навошта гэта робіцца, але некаторыя кліенты менавіта такое і заказваюць. 
 
І вось аднойчы заязджаю па звычцы на шынамантаж — нешта задняе кола пачало спускаць. Сябрукі паглядзелі і «абрадавалі», што «злавіў» я недзе на дарозе цвік. Так што давядзецца крыху пагуляць каля іх, пакуль усё наладзяць. 
Сяджу, чакаю, пакуль адрамантуюць кола, перакідваюся з імі словамі. І тут пад’язджае да шынаматажу класная «Таёта» са спушчаным колам. З яе элегантна так выходзіць вабная маладзічка, «запакаваная» ў норку і чырвоную скуру. «Падплывае» да маіх прыяцеляў і мляўка пачынае тлумачыць, што вось кола нешта, парамантаваць трэба і г.д. 
Адзін з хлапцоў, як і патрабуецца, ідзе да «Таёты» і здымае кола. Затым пачынае прыводзіць яго ў парадак і адначасова запытвае ў красуні, чым колы надзьмуць? Тая, ні кроплі не сумеўшыся, таксама пытаецца:
— А што ёсць? 
І ў гэты момант у хлопцы, відаць, прачнуўся «Петрасян», бо ён кажа маладзічцы:
 
Более подробно читайте в нашем субботнем выпуске.
 
17 января 2015

Добавить комментарий