“Залатое пяро “Белай Русі”

Завяршыўся раённы этап рэспубліканскага конкурсу работ творчай моладзі “Залатое пяро “Белай Русі”. Сёлета, як адзначыла намеснік старшыні раённай арганізацыі Дзіна Шамро, колькасць удзельнікаў павялічылася. Так, у намінацыі “Беларусь – краіна тваіх магчымасцей” I месца атрымала 10-класніца СШ № 7 Яна Шлапакова, II – 10-класніца Сакольніцкага ВПК д/сад-СШ Ганна Белавусава. Вучаніца 8 класа Бельскага ВПК д/сад-СШ Алена Белянкова атрымала дыплом III ступені ў намінацыі “Разам весела крочыць”. У намінацыі “Майстар ­сваёй справы” перамагла вучаніца СШ № 8 Аліна Піменава, II месца заваявала Ангеліна Пятрова – удзельніца аб’яднання па інтарэсах “Лічбавы фотаздымак” ЦТДіМ “Крэчут”, III – настаўнік гісторыі і грамадазнаўства СШ № 1 Сяргей Астанковіч. У намінацыі “Медыя III тысячагоддзя” дыпломы I ступені ўручаны вучаніцам 8 і 10 класаў СШ № 8 Наталлі Патапавай і Арыне Гарбаценка, II – педагогу-арганізатару СШ № 5 Надзеі Сямтомавай і настаўніцы біялогіі СШ № 5 Алене Дубяга, якія падрыхтавалі сумесную работу. Таксама дыплом II ступені атрымала настаўніца англійскай мовы СШ № 5 Марына Дзічкоўская. III месца па­дзялілі выхавальніца ясляў-сада № 19 Дар’я Сер­дзюкова і выхавальніца ясляў-сада № 9 Наталля Драмкова. Акрамя дыпломаў, пераможцы атрымалі каштоўныя падарункі і грашовыя ўзнагароджанні. Таксама РА РГА “Белая Русь” выпусціць зборнік іх конкурсных работ. Павіншавала пераможцаў і выказала ра­дасць, што на Крычаўшчыне шмат таленавітай моладзі, старшыня раённай арганізацыі Жанна Дзмітрыева. Таксама на ўрачыс­тым мерапрыемстве ўручылі членскія білеты новым членам “Белай Русі”.

Добавить комментарий