«Мы самі лекары душы сваёй…

Сёлета адзначаецца 500-годдзе беларускага кнігавыдання. У 1517 годзе наш славуты асветнік Францыск Скарына надрукаваў першую беларускую кнігу — «Псалтыр». Да гэтага юбілею прымеркавана шмат разнастайных мерапрыемстваў. Прайшоў рэспубліканскі конкурс творчых літаратурных работ навучэнцаў. 11-класніца ліцэя № 4 Аляксандра Вашчанка са сваім вершам «Памятай» на тэму чалавекалюбства ў намінацыі «паэзія» заняла 3 месца. 

 

Сёлета адзначаецца 500-годдзе беларускага кнігавыдання. У 1517 годзе наш славуты асветнік Францыск Скарына надрукаваў першую беларускую кнігу — «Псалтыр». Да гэтага юбілею прымеркавана шмат разнастайных мерапрыемстваў. Прайшоў рэспубліканскі конкурс творчых літаратурных работ навучэнцаў. 11-класніца ліцэя № 4 Аляксандра Вашчанка са сваім вершам «Памятай» на тэму чалавекалюбства ў намінацыі «паэзія» заняла 3 месца. 
У свеце, дзе заўжды ідзе вайна, 
Чарсцвеюць душы у людзей імкліва, 
Дзе спрэчкі, сум узрастаюць удвая, 
Дзе забываюць пра бацькоў маўкліва, 
У гэтым свеце цяжка чыстым быць 
І па жыцці прайсці, не памыліўшыся, 
Сябрам не здрадзіць, мовы не забыць, 
Сумленна жыць, пра сэрца не забыўшыся. 
Аднак мы людзі! Гэта трэба помніць! 
Мы самі лекары душы сваёй. 
І працаваць мы над сабою будзем, 
Каб па жыцці ісці з узнятай галавой. 
Праходзіць час, і падрастаюць дзеці. 
Варожасць, чэрствасць знікнуць усё ж навек. 
І чалавечнасць будзе зноў ужо у модзе. 
Ты памятай аб гэтым, Чалавек! 
Аляксандра напісала гэты верш яшчэ ў 8 класе. Настаўніца Людміла Шурынава дала творчае заданне на тэму «Без чалавечнасці не можа быць і вечнасці» па беларускай літаратуры. Ідэя верша, па словах дзяўчыны, узнікла спантанна. Твор нас-таўніцы спадабаўся, і яна паставіла «10». Дарэчы, Людміла Аляксандраўна праводзіла на ўроках хвілінкі паэзіі, падчас якіх вучні спрабавалі сачыняць вершы. Ацаніла твор «Памятай» і маці Аляксандры, намеснік дырэктара ліцэя па выхаваўчай рабоце Анжэла Вашчанка. Калі яна даведалася пра конкурс творчых літаратурных работ, адразу ўспомніла  пра верш дачкі.  Яны разам унеслі ў яго праўкі, дапоўнілі і адправілі на конкурс. Па іх словах, на перамогу асабліва не разлічвалі, але вось ён — дыплом 3 ступені, атрыманы з рук першага прарэктара Інстытута тэалогіі БДУ, іерэя Алега Голубева. Узнагароджанне праходзіла ў  Нацыянальнай бібліятэцы. Акрамя дыплома, вучаніцы ўручылі кнігі. А журналіст і пісьменнік Васіль Афанасік падарыў Аляксандры сваю кнігу з аўтографам. Падзяку за кіраўніцтва вучнёўскай работай пераможцы атрымала і Анжэла Вашчанка. 
У Аляксандры, акрамя вершаў, шмат захапленняў. Дзяўчына спявае яшчэ з дзяцінства, малюе пейзажы, анімэ, у вольны час любіць пачытаць Паўлу Каэльа, зараз захапілася творамі Карласа Руіса. Яна марыць стаць настаўніцай фізічнай культуры, бо вельмі любіць спорт, неаднаразова перамагала на раённых і абласных спаборніцтвах па штурханні молата. А філала-гічны напрамак навучання выбрала ў ліцэі, каб «падцягнуць» мову і здейсніць сваю мару — паступіць ва ўніверсітэт. Увогуле творчасць Аляксандры — гэта гены, як лічыць яе маці, якая і сама піша вершы, апавяданні, а таксама сцэнарыі да ліцэйскіх святаў.

Добавить комментарий