Група падтрымкі

У Сыраежкіна садом і гамора. А сцены хрушчоўскія, танюткія, як аркуш паперы. Калі размова кіпіць у суседнім пакоі, усё, як на далоні. А так, як там гойсаюць туды-сюды, не зразумеюць, што да чаго. Толькі і чуецца: плавачкі, бюстгалтар, выступленне, поспех. Яшчэ прозвішчы – Русланава, Шульжэнка…

 

У Сыраежкіна садом і гамора. А сцены хрушчоўскія, танюткія, як аркуш паперы. Калі размова кіпіць у суседнім пакоі, усё, як на далоні. А так, як там гойсаюць туды-сюды, не зразумеюць, што да чаго. Толькі і чуецца: плавачкі, бюстгалтар, выступленне, поспех. Яшчэ прозвішчы – Русланава, Шульжэнка…
Толькі выходжу на двор падыхаць свежым паветрам, як побач аказваецца Сыраежкін.
— Даруй, Мікітавіч, — кажа ён, — пэўна, і табе дасталося ад нашай канферэнцыі?
— Ат, жыццё ёсць жыццё, — адказваю, абы чалавека не расхваляваць.
— Гэта ж толькі падумаць, — кажа ён, ледзь стрымліваючы сябе, — да чаго дакаціліся?! Справа не ў тым, выхадзіць на сцэну ў плавачках ці не, тут усё зялезна, справа ў тым, у якіх, якога колеру? Вось у чым цвік праграмы.
— Што за плавачкі? Восень, не да загару.
— Які загар! Дачцэ Марусі заўтра выступаць на канцэрце. Вывучыла пару сучасных песень, што грымяць, як зялезны бубен, дзе ні смаку, ні паху, адзін лямант. А выс­тупіць хочацца так, каб адхапіць поспеху. На песні надзеі ніякай. Значыць, трэ падключаць, так бы мовіць, групу падтрымкі. Гэта значыць, грудзі ў такім бюстгалтары, што быццам яго і зусім няма. З усяго астатняга – плавачкі. Бо, як тлумачыў кіраўнік, трэ працаваць у духу часу. Гэта значыць, не толькі голасам і грудзямі, але і голым жыватом, бёдрамі і ўсім іншым, што мае пявічка ад прыроды. Каб выкарыстаць грудзі на ўсіх сто працэнтаў, трэ як найчасцей нахіляцца ў бок гледача. Тады палова залы ніякай песні чуць не будзе. Каб зала не ператварылася ў глуханямога гледача, трэ каб астатнія члены з групы падтрымкі не спалі ў шапку. І ў першую чаргу, як я ўжо казаў, плавачкі. Трэ добра падумаць аб іх колеры і памерах. Ну, наконт памераў, ясная справа, як мага менш матэрыялу. А колер… Вось колер не павінен быць нейкі адзін – зялёны, сіні ці чырвоны. Бо адны любяць сіні ці чырвоны. Хай будуць рознакаляровыя, каб падабаліся ўсім аднолькава.
— Я з жонкай крычу, — маўляе Сыраежкін, — у вас там, што, ідыёты адны пасабраліся? Хто ведае, у якіх плавачках спявала Русланава? Хто? Але ўсе ведалі яе голас, яе «валенкі”. Як запяе, дык нібы пра блакітнае футра. Аж слёзы з вачэй. Жыць хочацца не да пенсіі, а яшчэ гэтулькі. А ў якіх плавачках спявала Шульжэнка і ўсе іншыя цудоўныя спявачкі? Зала замірала, бо спявала не бюстам, а сэрцам, душой. І – талентам. Таму не трэба было распранацца. А песні якія! І ты, Мікітавіч, думаеш, што яна паслухалася нас?
— Думаю, павінна.
— Не на тую нарваліся. Бо мы – выкапні. Мы адсталі ад усяго на свеце. Бо ў нас, беларусаў, яшчэ не дадумаліся спяваць з групай падтрымкі, як усе добрыя людзі.
— А я таксама на баку кіраўніка вашай дачкі. Сапраўды, некаторыя сучасныя песні, што гучаць па тэлевізару, адны трэ спяваць наогул без бюстгалтара, другія – без плавачак. А ёсць такія, што трэ спяваць без таго і другога. Інакш ніхто слухаць не стане.
Тут я, пэўна, перагнуў, бо Сыраежкін раззявіў рот ды так і застаўся стаяць.

Добавить комментарий