Ну, каб злавіў…

Яго дача, або, як цяпер называюць, летнік… Ну, калі старэнькую хатку, што ледзь ліпіць, можна назваць дачай, тады маю суседку бабулю, што ледзь клыпае, як-ніяк гадоў пад сотню, можна наз­ваць прыгажуняй веку. Але яго сюды цягне, як піяка келіх. І з наступленнем сапраўднага сонца і цяпла ён разам з жонкай Тэкляй узбройваюцца рыдлёўкамі, матыкамі і неш­та раскапваюць, саджаюць градкі пад буракі, моркву, цыбулю. Можа, гэтага няма ў крамах ці рэдка бывае? Дык не, хапае. Можа, грошай малавата? Так, не дужа, але калі лені поўныя калені, то хопіць тых капеек і на бульбу, і на ­цыбулю.

А ў чым жа сакрэт? А сакрэт у спрадвечнай звычцы мець куточак, а  да яго зямлі ласкуточак і ўласны, не з крамы, гурочак. І, наогул, звычка мець хоць які занятак рукам, што прывыклі да любой працы, і без яе, што жыццё без сэнсу, надзей і мар. І калі ранняй вясной ці позняй восенню Цімох час ад часу заглядвае ў сваю вёску Ліпаўку, то абавязкова вязе ладны абярэмак штосьці накшталт штакетніку. Ён гэтымі планачкамі рамантуе плот вакол свайго дамка.
Цімох заўжды з чорнымі акулярамі. І знаёмых хутчэй пазнае па голасу, чым па выгляду. Зрок свой ён згубіў на службе ў арміі, калі дапамагаў штосьці элект­рыку. Лямпачка перастала гарэць, сапсавалася. Цімох прапанаваў замяніць, а той знаўца загадаў як наймацней укруціць яе зноў. А ўключальнік быў не выключаны. Калі ж Цімох выканаў загад, лямпачка выбухнула і пашкодзіла хлопцу вочы. Пасля шматлікіх лячэнняў застаўся інвалідам па зроку, ледзь-ледзь бачыць наваколле і ўсё астатняе.
Але без працы, без клопатаў, як ўжо казаў, не можа ся­дзець у гарадской кватэры. Бяда толькі ў тым, што ў яго шмат «добразычліўцаў”. То псуюць градкі, то тое, што ўзышло і расце, то тое, што вырасла. Самае ж балючае, што тыя ж «добразычліўцы” раз-пораз узламываюць замок, шнараць па хаце, усё нешта шукаюць, на нешта спадзяюцца. І, пэўна, таму, што  іх надзеі аказваюцца марнымі, узломшчыкі то са зла, то бог ведае з чаго яшчэ разбіваюць лямпачкі, вырываюць уключальнік, знішчаюць лічыльнік, б’юць шкло ў вокнах. А мо камусьці тут яго дамок замінае? 
Цімоху такое не прос­та злуе. Ён гатовы на што заўгодна. На словах…
— Ну, каб злавіў, —  у роспачы распавядае ён слухачам. – Вы ведаеце, я ж ­спецназавец.
І амаль не пасля кожнага наведвання дачы адно і тое ж:
— Лічыльнік знішчылі… Ну, каб злавіў!.. – Патрон адарвалі і раструшчылі на падлозе. Ну, каб злавіў!.. – Вакно разбілі… Ну, каб злавіў…
Нярэдка сярод слухачоў знаходзяцца тыя, каго ён імкнецца злавіць, і спагадліва п­адтакваюць:
— Гэта ж трэ, а? І што цікава, не ў аднаго цябе. Нават да тых заглядваюць у гарод, хто тут жыве.
— Няўжо? – здзіўляецца ­Цімох.
— Ды яшчэ як! А ты сапраўды спецназавец?
— З аднаго ўдару магу зні­шчыць.
— Ты-ы глядзі-і-і! А можна пакратаць батоны? О-о-о! Сапраўды, што камень. Такімі, сапраўды, калі грымнуць, дык – хана, кранты, адным словам. І прыёмаў не трэ ніякіх.
— Можа, ведаеце хто?
— У нас такіх няма. Калі дзе і ёсць, дык у суседніх вёсках. А ў нас – не-е-е. Няма такіх.
За дапамогай да ўчаст­ковага Цімох чамусьці не звяртаецца. А дарма. Там, у аддзяленні, хлопцы пісьменныя. Штосьці і прыдумалі б.
Але мы такія, лепш сто разоў прамовім «ну, каб злавіў”, чым хоць раз звернемся, куды трэ.

Добавить комментарий