Толькі сонейка зайграе…

Толькі сонейка зайграе…Толькі сонейка зайграе

Толькі сонейка зайграе
Па-над стрэхамі дамоў,
Нас вясна зноў сустракае –
З ёй прыходзіць к нам любоў.
Свята першае вясною
Хоча радасць падарыць –
Яно с талаю вадою
К нам з сакавіком імчыць.
Мы ж хвалюемся, як быццам
На спатканне к вам ідзём,
Падарункі, пажаданні 
У паштоўках любым шлём,
Шчасця ўсім заўжды жадаем,
Хай здароўе будзе вам –
Мы ж вас, любыя, кахаем,
Вы на шчасце даны нам.
Нашы любыя бабулі,
Лепш няма на ўсёй зямлі,
Дарагія ўсе матулі,
Вы ж усім жыццё далі,
І дзяўчаты маладыя,
Што кахаем зноў і зноў,
У шчасці, родныя, жывіце
Разам з намі сто гадоў!
                 Сяргей КУЗНЯЦОЎ.

Добавить комментарий