Апахмелка

АпахмелкаСямён Кудзеля і я ўзялі па бутэльцы гарэлкі. Ён ведаў, што я браў для нейкай справы. Можа, для настойкі траў. І таму раніцай — кулаком у дзверы: 
— Дай хоць кроплю, хоць паўкроплі…
І так на працягу тыдня. Ні адбыцца, ні адхрысціцца.
— Паслухай, Данілавіч, ну, што ты кружыш вакол летніка, як груган? Што я, адзін у вёсцы? 
— Не даюць, — кажа асуджана.
— Пэўна, дрэнна просіш.
— З усёй моцы, але не даюць.
— Значыць, усё-такі не з усёй. Памятаеш, як дзесяць год таму ты бразнуўся на падлогу з усіх ног са словамі: «Ратуй, жонка атруціла!”. Ох, і напалохаў тады. Шуруй да Тэклі і вось гэтак — аб падлогу. 
— Падаў, не дае…
— А ты так, каб з носа ці з рота кроў, разумееш? Носам аб падлогу альбо зубамі. Дзеля крыві. 
— Расквасішся…
— Патрэніруйся. А калі не атрымаецца, набяры ў рот бураковага соку ці чырвонай тушы.
— Дзе яе ўзяць?
— На горшы канец драпані пазногцем у носе ці ўкусі язык або шчаку. Паспрабуй, толькі не шкадуй ні шчакі, ні носа. Кусаць дык кусаць. Інакш, сапраўды, не павераць. Народ цяпер адукаваны. Тваімі стараннямі. Альбо мыліцы і – да Якімаўны. Ды забінтуй. Скажы, зламаў ці трэшчына. Яна баба жаласлівая, паднясе келіх. Не можа таго быць, каб не паверыла. Урэшце, зарэж курыцу і крывёю напэцкай бінты. Ну, наперад. 
— Не паверыць, спрабаваў.
— Дажыліся. Ну, тады сапраўды паламай руку ці нагу. Не хадзіць жа з бальной галавой, пакуль магазін адчыняць. 
— А як?
— Ну, і дзівак. Залезь на дах і скокні. Табе ж ужо пад восемдзесят. Косці крохкія. Абавязкова нешта трэсне ці надламаецца. Ось паглядзіш, як піць даць. Боязна? Ну, ведаеш… Затое будзеш кожны дзень п’яны, як свіння. Дзеля гэтага… Ну, папрасі каго. Вунь як Сцяпан Ярміла. Папрасіў суседа, той як трэснуў колам па руцэ. Безумоўна, балюча. Затое паглядзі, ні хвіліны цвярозай. Альбо Віцёк Дзяўбун. Падставіў нагу пад капыт каня. Мама стрыечная, калі па-сапраўднаму пажадаць, то не тое што нагу, хрыбет можна зламаць. Я ўжо не кажу пра рэбры. Зламаў адну і – балюй месяц. Потым яшчэ адну. Іх жа шмат. Ну, шыбуй, браце…
Павінен на штосьці адважыцца. Бо пенсія ўжо загадала доўга чакаць паштальёна.
                    Панас Палітыка.

Добавить комментарий