Сустрэча праз гады

Я ехала ад брата. Пачакала крыху, падышоў цягнік, зайшла ў вагон, прысела на бліжэйшае сядзенне. Пачала аглядаць спадарожнікаў, іх было не вельмі многа. Твар жанчыны, амаль аднаго са мной узросту, паказаўся мне знаёмым.

Я ехала ад брата. Пачакала крыху, падышоў цягнік, зайшла ў вагон, прысела на бліжэйшае сядзенне. Пачала аглядаць спадарожнікаў, іх было не вельмі многа. Твар жанчыны, амаль аднаго са мной узросту, паказаўся мне знаёмым.
«Дзе і калі я з ёй сустракалася?”. Неадчэпная думка лезла мне ў галаву. Але за семдзесят год з вельмі многімі людзьмі прыходзілася працаваць, сустракаца, што адразу і не ўспомніш. Жанчына таксама паглядвала на мяне, а потым, прывычным рухам паправіўшы валасы, адвярнулася да акна. І вось гэты жэст узбудзіў маю памяць. Тут ужо я не сумнявалася. Гэта Вера! Вера Пашкевіч, мая аднакласніца і школьная сяброўка, з якой мы не бачыліся са школьных гадоў. Як закончылі дзесяць класаў, атрымалі атэстаты і разышліся ў розныя бакі. Я паднялася і пайшла да яе.
 – Вера! Верачка, гэта ты? 
Яна паднялася, мы абняліся і селі побач. Яна таксама пазнала мяне.
— Колькі ж год мы не бачыліся?! – радасна гаварыла Вера, усё яшчэ абдымаючы мяне. – А я гляджу, ты ці не ты? Галава ўся пабялела! У цябе ж тады была такая доўгая каштанавая каса.
— Калі ж гэта, Верачка, было! – адказала я. – Прайшло больш пяцідзесяці год. Мы абедзьве вельмі змяніліся. І вось гэткая сустрэча!
 
Более подробно читайте в нашей газете.
 
22 июля 2015

Добавить комментарий