Сяброўкі

Яны нарадзіліся і раслі ў адным горадзе. Горад хоць і лічыўся раённым, але быў немаленькі і мог бы прэтэндаваць на абласны. Іх сяброўства пачалося з першага класа. 

Сяброўкі

 

Яны нарадзіліся і раслі ў адным горадзе. Горад хоць і лічыўся раённым, але быў немаленькі і мог бы прэтэндаваць на абласны. Іх сяброўства пачалося з першага класа. Ларыса жыла ў поўнай сям’і. Марына таксама жыла з бацькам і маці, а вось Зоя свайго бацькі нават не ведала і жыла з маці, якую вельмі любіла, хоць жылося ім вельмі нялёгка. Ларыса і Марына заўсёды мелі ўсё, бацькі іх добра апраналі. Толькі Зойка заўсёды хадзіла ў світары і джынсах і вечна вырастала са сваіх куртачак, бо насіла іх па некалькі год. Але Зоя на гэта не зважала ўвагі, вучылася яна добра. Ларыса і Марына нават часта ў яе спісвалі ўрокі. Не тое, што яны вучыліся дрэнна, проста другі раз ленаваліся. Зойка расла добрай, маўклівай дзяўчынкай. Яе сяброўкі, наадварот, былі разбітныя, вясёлыя, гаманлівыя, часта, асабліва Ларыса, падтруньвалі над Зойкай: то над яе адзеннем, то абуткам або вяснушкамі. Але гэта не перашкаджала іхняму сяброўству. Другім яны не дазвалялі крыўдзіць сяброўку. Разам хадзілі ў час летніх канікулаў у паходы, купаліся, загаралі. Калі падраслі, пачалі хадзіць на школьныя вечары, дыскатэкі, у кінатэатры. Дзяліліся з Зояй сваім адзеннем, бо на іх пачалі звяртаць увагу хлопчыкі. Але вось школьныя гады праляцелі, і дзяўчаты атрымалі атэстаты сталасці. Трэба было вучыцца далей.
 
Более подробно читайте в нашей газете.
 
10 июня 2015

Добавить комментарий