Пісьмо Дзеду Марозу будзе!

Была субота, а па суботах бабуля прыходзіла рэдка, ну, калі ўжо што неадкладнае. А так яна ў другія дні бывае з Міколкам, пакуль з працы прыдуць яго маці ці бацька, а тады ідзе дадому. Яна жыве адна ў сваёй хатцы над Сожам.

Была субота, а па суботах бабуля прыходзіла рэдка, ну, калі ўжо што неадкладнае. А так яна ў другія дні бывае з Міколкам, пакуль з працы прыдуць яго маці ці бацька, а тады ідзе дадому. Яна жыве адна ў сваёй хатцы над Сожам. Там у яе гародзік, а з гаспадаркі — адзін коцік Рыжык. Міколка вельмі любіць бываць у бабулі. Прыгожа там ля ракі і дужа весела гуляць з Рыжыкам, а галоўнае — бабуля ніколі не крычыць на яго. Корміць і дранікамі са смятанаю, і блінцамі з варэннем, і заўсёды дае вішнёвы кампот. Міколка любіць бабулю і называе яе сваім сябрам.
А ў гэтую суботу ў Міколкі дзень нараджэння, вось і прыйшла яна яго павіншаваць.
Сядзелі за сталом, пілі чай з «Мінскім» тортам, віншавалі Міколку з сямігоддзем, а потым загаварылі пра тое, што хутка Новы год, што Міколка можа што-небудзь папрасіць у Дзеда Мароза, напісаўшы яму пісьмо. Маці спытала:
— Міколка, што б ты хацеў папрасіць у Дзеда Мароза?

 
Более подробно читайте в нашей газете.
 
14 февраля 2015

Добавить комментарий