А жаданне абавязкова спраўдзіцца…

 А жаданне абавязкова  спраўдзіцца…14 студзеня ў Беларусі – стары Новы год. Гэта яшчэ адна падстава павесяліцца і правесці час з блізкімі людзьмі. Традыцыя адзначаць гэтае свята ў ноч з 13 на 14 студзеня ўзнікла ў нашай краіне ў 1918 годзе, калі было ўведзена новае летазлічэнне. Адпаведна новаму стылю, дні перасунуліся на 14 дзён. А калісьці гэты дзень прыходзіўся на 1 студзеня.
Вечар перад старым Новым годам мае назву Шчадроўка. Гэтую назву свята атрымала ад шчодрай куцці – абрадавай ежы, якая гатуецца на Новы год. У адрозненне ад «поснай” (6 студзеня па новым стылі), гэтая куцця была па-сапраўднаму шчодрай, або багатай: на стол ставіліся смажаныя каўбасы, свежына, сыр, малочнае, яечня, бліны з падлівай, крывянка, моцныя напоі… У цэнтры навагодняга абрадавага стала знаходзілася мяса свінні, якая з-за сваёй пладавітасці ўспрымалася як сімвал ураджайнасці. Увогуле, кожная гаспадыня намагалася згатаваць да Шчодрага вечара як мага больш страў, бо, адпаведна старадаўняму павер’ю, як чалавек праводзіць стары год і сустрэне новы, такім будзе для яго і ўвесь надыходзячы год.
На багатую куццю, калі ўсе святочныя стравы ўжо знаходзіліся на стале, гаспадар адчыняў акно або дзверы і запрашаў на святочную вячэру мароз, намагаючыся такім чынам паўздзейнічаць на сілы прыроды: «Мароз, мароз! Хадзі куццю есці! Улетку не бывай, бо мы будзем цябе біці жалезнымі пугамі!”. Гаспадыня таксама, набраўшы лыжку куцці, падыходзіла да акна і стукала ў яго, кажучы: «Мароз, мароз, хадзі куццю есці, каб не марозіў расады, агуркоў, гарбузоў, морквы, буракоў і ўсяго, што мне трэба пасеяць”. Лічылася, што калі мароз «пагасцюе” за святочным сталом, то ўся сям’я будзе ў новым годзе здаровай і шчаслівай. Для таго, каб куры несліся дома, а не па чужых падворках, пасля святочнага стала прыносілі ў хату абруч, выкладалі ў яго рэшткі вячэры (асабліва куцці) і кармілі ў ім кур.
На стары Новы год традыцыйна гучалі шчадроўкі. Невялікія купкі маладых людзей у строях калядоўшчыкаў хадзілі з дому ў дом з добрымі пажаданнямі гаспадарам:
«Добры вечар таму, хто ў гэтым даму.
Добры вечар добрым людзям!
А ў гэтым даму сам пан гаспадар,
Шчодры вечар добрым людзям!
Сам пан гаспадар да й на покуце,
Шчодры вечар добрым людзям!
Да й на покуце ўвесь у золаце,
Шчодры вечар добрым людзям!
Ой, каля яго да й жана яго,
Шчодры вечар добрым людзям!
Ой, каля яе дзетачкі яе,
Шчодры вечар добрым людзям!”
У адказ гаспадары частавалі калядоўшчыкаў прысмакамі або давалі грошы.
У рамках каляднага перыяду варажыць можна было ў любы дзень, але ў народзе  найбольш «дакладнай» лічылася варажба менавіта на куццю, пад стары Новы год. З дзеда-прадзеда людзі верылі, што ў гэтую ноч на зямлі адчыняюцца вароты ў незямны свет. Таму варажба і мае асаблівую сілу. А загаданае апоўначы жаданне абавязкова спраўдзіцца.
                            Падрыхтаваў С. ДЗМІТРЫЕЎ.

Добавить комментарий